| Кирилл Андреевич ( @ 2007-12-10 22:30:00 |
| Current mood: | |
| Current music: | Кино - Дальше действовать будем мы (акустика) |
святло
народ любіць святло...
у Менску гэта праяўляецца ў поўнай меры, асабліва перад Новым годам. елкі, якія раней былі жывымі і пахучымі, зараз збіраюць з нечага сінтэтычна-металічнага. атрымліваюцца гэткія фалічныя сімвалы... уначы яны свецяцца...
да даху майго роднага педунівера сення прымацавалі нейкія ліхтары, нават пражэктары... мабыць, каб пасылаць сігналы іншаземным цывілізацыям - яны свецяць у неба...
свеціцца малекула ДНК каля бібліятэкі, ды і сама бібліятэка...
а самі мы хоць і любім святло, але не свецімся... мы спецыяльна абвешваемся "светавазврашчаюшчымі" флікерамі... усе вяртаем... каб не збіраць святло... каб не пачаць свяціцца...