 | 09:16 am - Рассказ
Отрыл у себя на компе небольшой рассказик. Читайте на здоровье)
Цікава Сення я праваджаў сваю дзяўчыну на вакзал: з'язджала дадому на выходныя. Настрой з гэтай прычыны быў сярэдненькі, але, на дзіва, нават бліжэй да добрага. Мабыць радаваўся за яе, бо надта ж яна даўно дома не была, затужыла. Ну вось, значыць правёў яе, вырашыў ехаць дадому, пачытаць што-небудзь псіхалагічнае, падумаць.
Пад першым сапраўдным лістападаўскім снегам патроху дайшоў да прыпынку, пачаў чакаць тралейбус. А наўкола прыгажосць: цудоўныя менскія вакзальныя будынкі, снег, нейкі святочны, нават калядны настрой. Рамантыка... Ціхая радасць з празрыстымі кропелькамі суму...
Пад'язджае тралейбус, і я вылажу са сваіх думак. Сесьці не спяшаюся, але было б няблага: хварэю. Мне пашанцавала. Сеў. Едзем. Пробкі. На наступным прыпынку заходзяць бабулькі, а ў мяне з'яўляецца дурная ўпартасць: нікому месца не саступаць. Хай глядзяць, хай кажуць "вот маладзёж пашла", хай робяць, што хочуць, а месца не саступлю. Заходзіць яшчэ адна бабулька, завешаная торбамі. Маленькая, але мажная, ледзь-ледзь дастае да поручня, хістаецца. Карціць саступіць, але дурная ўпартасць, мацнейшая за гэтую думку, утрымлівае мяне. Такім чынам праехалі прыпынкаў з пяць, бедная бабулька увесь час матлялася на скураным поручні, было нават сорамна, але ўсе адно упартасць стрымлівала мае добрыя памкненні. Нарэшце дзядок, які сядзеў насупраць выйшаў, і яна села, стомлена заплюшчыўшы вочы.
І тут пачалося непрыемнае... ( Read more... ) ___________________________ 3 лістапада 2006г.
Current Mood: creative Current Music: N. R. M. - Менск і Мінск
|